?

Log in

No account? Create an account

Biełaruskaja łacinka

Recent Entries

12/21/12 08:20 pm - nicolaev - Total Łacinka :-)

Папулярны файлавы мэнэджар Тotal Commander пераклалі на беларускую лацінку. Ja ŭstalavaŭ i sabie : )

12/20/12 07:47 pm - nicolaev - ВрагЪ не пройдётЪ!

Беларускі адказ сурыкавым: "Сёння адбылося пасяджанне Тапанімічнай камісіі пры Саўміне і чальцы адзінагалосна прагаласавалі супраць зменаў у законе. Усе адзначылі, што над законам працавалі сотні людзей на працягу 20 гадоў, Закон узгоднены з спецыялістамі з розных галін з усімі раённымі, абласнымі і іншымі кіраўніцтвамі. Закон адпавядае міжнародным нормам і патрабаванням. Беларусь падпісала шэраг дамоў з ЮНЭСКА і іншымі міжнароднымі арганізацыямі, якія завязаныя на законе... Тапінімічныя назвы - нематэрыяльная каштоўнасць і ахоўваецца дзяржавай... Камісія прызнала, што недапрацавала ў плане папулярызацыі закона і лацінкі, і прапанавала правесці ток-шоў на тэлебачанні з удзелам прадстаўнікоў розных ведамстваў, а чыноўнікам парэкамендавалі больш цікавіцца сваёй спадчынай і троху напружыцца і пачытаць ужо разасланыя інструкцыі...".

11/29/12 04:41 pm - nicolaev - Ізноў пра лацінку ў менскім метро

Ізноў пра лацінку ў менскім метро,
артыкула пана Сяргея Харэўскага.
"Лацінка. У смузе часоў і жарсьцяў..."
І дайджэст "Лацінка ў менскім метро"

11/11/12 03:04 pm - nicolaev - Лацінка ў менскім метро

"Лацінка ў менскім метро"

Вашае ўвазе дайджэст спасылак наконт таго, што "з уводам трох новых станцыяў у сталічным мэтро зьявіліся новыя схемы руху цягнікоў. Трансьлітарацыя ўсіх назваў выканана беларускай лацінкаю. У сеціве адразу ж узьнялася хваля крытыкі: маўляў, замежнікі не разумеюць і ня могуць прачытаць назвы станцыяў…". Так сама даю спасылкі на выкарыстанне лацінкі ў пашпарце і на ўнівэрсальную раскладку клавіятуры пад лацінку. Не даю ўсіх лінкаў тутака, каб абнаўляць іх пры нагодзе ў адным мейсцы.

11/8/12 08:31 pm - nicolaev - Lacinka i metro

Jak baču, Lacinka ŭ metro slušnaja! Vinšuju! Choć hena i nie Lacinka pakul, a translit: „З уводам трох новых станцыяў у сталічным мэтро зьявіліся новыя схемы руху цягнікоў. Трансьлітарацыя ўсіх назваў выканана беларускай лацінкаю. У сеціве адразу ж узьнялася хваля крытыкі: маўляў, замежнікі не разумеюць і ня могуць прачытаць назвы станцыяў… Іна Студзінская выслухала меркаваньні лінгвістаў і кіраўніцтва Менскага мэтрапалітэну...”.

8/21/12 04:28 pm - nicolaev - «Śvieciacca vokny dy nіkoha za jіmі»

«Śvieciacca vokny dy nіkoha za jіmі»

З марай пра адраджэньне беларускай лацінкі Уладзімір Арлоў новую кнігу паэзіі выдаў адразу ў дзвюх версіях. Побач з вершам на кірыліцы друкуецца варыянт, набраны лацінскімі літарамі...

6/18/12 05:34 pm - nicolaev - Лацінка ў пашпарце. Менск, 19 чэрвеня.

У аўторак, 19 чэрвеня, у межах цыклю "Моўныя сустрэчы" для моладзі адбудзецца майстар-кляса "Як дамагчыся правільнага запісу імя беларускай лацінкай у пашпарце: гісторыя посьпеху". Пачатак а 18.30 у АРТ Сядзібе, Куйбышава, 22, 2-гі паверх.

6/16/12 07:20 pm - nicolaev - Za naszu i vashu nezalezhnasc!


Беларусе, не грабуй беларускай nezalezhnastciu,
як грабуеш беларускай Łacinkaju.

6/1/12 06:43 pm - michal_on - беларуская лацінка ў пашпарце

Вітаю, спадарства. я паставіў сабе мэту змяніць прозвішча ў пашпарце з трансліту на лацінку. але папярэдне мне адмовілі ў гэтым. падкажыце, калі ласка, на якія арфаграфічныя нормы і дакумэнты рабіць спасылкі, каб даказаць сваю правату (пра інструкцыю па транслітэрацыі геаграфічных назваў ведаю). заўтра паеду ў РАУС - буду удзячны за адказы, тым больш, што можна стварыць прэцэдэнт)

6/1/12 10:12 am - nicolaev - 05.06.12. 18:30. Транслітарацыя і лацінка

У аўторак 5 чэрвеня а 18:30 у «АРТ Сядзібе» (Менск, вул. Куйбышава, 22, будынак ГД «Гарызонт», 2 паверх) мае выступіць мовазнаўца, старшыня Анамастычнай камісіі Вінцук Вячорка. Тэма выступу: «Трансьлітарацыя і беларуская лацінка ў нашых пашпартах, на мапах і наагул у жыцьці». Неўзабаве тамсама адбудзецца і майстар-клас мэтадычных парадаў для тых, хто хоча бачыць сваё імя і прозвішча запісанымі ў афіцыйным дакумэнце адпаведна нашай традыцыі (у тым ліку лацінкаю). (via Svaboda.Org)

«Historic Lithuinian spelling for the Belarusian language»
«Keyboard Lithuaniae 1009-2009»
«Беларускі пашпарт ды лацінка»
«biełaruskija pašparty i łacinka»
«Biełaruskaja łacinka: kali pryjdzie jaje čas?»

Powered by LiveJournal.com