Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in lacinka,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
lacinka

21-27 studzienia — Tydzień Łacinki 2013


21-27 studzienia — Tydzień Łacinki 2013

Маем паведаміць чытачом, што 21 студзеня (панядзелак) абходзім Dzień Łacinki, а 21-27 студзеня (ад панядзелку да нядзелі) — чарговы, шосты, Tydzień Łacinki! Традыцыя «Тыдню Лацінкі» была запачаткаваная аматарамі Лацінкі і карыстальнікамі Жывога Журналу ў студзені 2008-га і працягнутая ў студзені 2009-га, 2010-га, 2011-га і 2012-га.

У гэны час паслугуймася з Лацінкі як мага болей, але дзе гэна дарэчна і без блазнёрства. 21 студзеня можна напісаць ў сацыяльных сетках, на сайтах і форумах пра Лацінку і Дзень/Тыдзень Лацінкі. Не абавязкова пісаць Лацінкаю ўвесь пост — можна-ж проста асобныя фраґмэнты рабіць лацінкавымі, каб не перагружаць чытачоў; альбо можна лацінкавы тэкст дубляваць кірылкаю. Таксама можна пакідаць [часткова] лацінкавыя камэнты ў сваім і чужых ЖЖ, суполках, форумах, сацыяльных сетках, калі што — распавядаючы пра Лацінку й Тыдзень гэны. Гэнкім чынам пашырана паслугуймася з Лацінкі ўвесь тыдзень — ад 21 да 27 студзеня 2013-га ўлучна (а мо' і далей).

Тыдзень Лацінкі ладзіцца ня толькі дзеля рэґулярнага засведчання прысутнасці лацінкі ў інфармацыйнай і медыйнай прасторы, але і каб дапамагчы кожнаму з гледачоў і чытачоў даведацца пра Лацінку болей, навучыцца чытаць яе, пісаць ёю, і даць магчымасць папрактыкавацца ў гэнай пісоўні ў адносна спрыяльных умовах, калі ня будуць пачуваць сябе ў самоце, а, літаральна кажучы, змогуць паэкспэрымэнтаваці з Лацінкай наўпрост пад гэтым допісам у камэнтах…

Хто ’шчэ ня мае лацінкавай раскладкі клавіятуры, прапануем вельмі зручную раскладку ад Ліґі Монархічнай Вялікага Княства Літоўскага, дзе ў наяўнасці ўсе літары лаціны, беларускай лацінскай абэцэды, польскай, літоўскай, латґальскай, яцвяскай, жамойцкай, латыскай, эстонскай, нямецкай моваў і некаторыя тыпаґрафскія сімвалы. Без праблем інсталюецца, як раскладка для літоўскай мовы.

Download Keyboard Lithuaniae 1009-2009!

Самы час зацікавіцца Лацінкаю, спытаць аб ёй,
паразважаць, пачаць ёй пісаць і з яе паслугавацца…
Адказы шмат на якія пытанні ўжо прагучалі: link, link, link.

Уласна я зазвычай паслугуюся з гістарычнай літоўскай пісоўні для [бела]рускай мовы, але за патрэбу ўважаю — для сябе і кожнага — знаёмства і авалоданне гэнак сама класычнай беларускай лацінскай пісоўняю і сучасным стандартам РБ для транслітарацыі імёнаў і тапонімаў.

ŻYWIE ŁACINKA!

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments